beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

14.09.2021 20:17

206 просмотров

0 комментариев

ФОТАФАКТ. Колькі каштуе гадзіннік Дзмітрыя Баскава, які сёння стаў сенатарам?

Сёння Дзмітрыя Баскава прызначылі сенатарам. Перад гэтай навіной праўладны тэлеграм-канал «Пул Першага» апублікаваў фота цяпер ужо былога старшыні беларускай федэрацыі хакея. «Пул Першага» параіў звярнуць увагу на парламенцкі значок на лацкане пінжака Баскава, але «Наша Ніва» звярнула ўвагу на іншы аксесуар.

На руцэ маладога чыноўніка — элітны швейцарскі гадзіннік Ulysse Nardin. Яго кошт — ад 11 500 да 12 500 даляраў.


Гэта 20 сярэдніх беларускіх зарплат (калі браць афіцыйную лічбу ў 1471 рубель).

За гэтыя грошы можна купіць двухпакаёвую кватэру ў Нароўлі ці Крычаве альбо аднушку ў Мазыры ці Светлагорску. І яшчэ трохі грошай застанецца.

У 2020 годзе Баскаў (тады гендырэктар ХК"Дынама Мінск«) казаў, што хакеем зарабляе не больш за 1000 даляраў на месяц.

Але на недахоп грошай функцыянер ніколі не скардзіўся. Вясною 2020 ён купіў шыкоўны дом у Ждановічах — раней за будынак у англійскім стылі прасілі больш за мільён даляраў, але афіцыйна Баскаў купіў дом менш чым за $400 тысяч. Дом запісаны на жонку Дзмітрыя.

Акрамя таго, Баскаў сузаснавальнік кампаніі забудоўшчыка «Давінстройінвест», мае долі ў кампаніях, якія займаюцца пракладкай інжынерных сетак, аптовымі закупкамі тэлефаніі і «аксесуараў для ІТ».

Таксама Баскаў мае 15% акцый кампаніі «АйПаўэр» (цяпер «Акумулятарны альянс»), якой належыць скандальна вядомы акумулятарны завод у Брэсце.

Nashaniva.com
https://nashaniva.com/?c=ar&i=277931

Последние новости