15.02.2021
Общество
239 просмотров
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназуе спад валавога ўнутранага прадукту сёлета ажно на 3,5 % і чарговую дэвальвацыю беларускага рубля. Паводле іншых прагнозаў, рост будзе, але найменшы сярод усіх нашых суседзяў. Пад пагрозаю дэфолту — найперш ІТ-сектар, які апошнія гады дапінгаваў эканоміку Беларусі. Як на сітуацыю паўплываюць эканамічныя санкцыі? Ці ёсць у Аляксандра Лукашэнкі план паляпшэння становішча ў эканоміцы? А можа, ён ёсць у камандаў Святланы Ціханоўскай ды Паўла Латушкі? Каментуюць эканамісты Яраслаў Раманчук і Леў Марголін.