beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Политика

05.03.2017 10:25

428 просмотров

0 комментариев

Удзельнікі апытання з нашых груп абсалютнай большасцю прагаласавалі за сыход А. Лукашэнкі з пасады прэзідэнта

У нашых супольнасцях у сетках Укантакце і Аднакласніках праводзілася апытанне " Ці мусіць А. Лукашэнка сыйсці з пасады прэзідэнта?" 77% апытаных выказаліся за сыход А. Лукашэнкі з пасады прэзідэнта.

У панядзелак 27 лютага мы звярнуліся да ўдзельнікаў нашых груп з сацыяльных сетак з прапановай адказаць на пытанне: " Ці павінен А.Р. Лукашэнка сыйсці з пасады прэзідэнта?".

Вырыянты прапанаваных адказаў былі:

- Не, ён добры кіраўнік;

- Не, ён захоўвае стабільнасць;

- Так, бо жыццё народа пастаянна пагаршаецца;

- Так, бо ён не здольны вывесці краіну з крызісу;

- Мне ўсё роўна.

Па стану на 9 гадзін 5-га лютага ў ананімным галасаванні прыняло ўдзел:

- 51 чалавек у групе Укантакце — https://vk.com/beshankovichy і 12 чалавек — у Аднакласніках — https://ok.ru/novostibeshankovichy/topic/66643086098477 (клікнуць злева "опросы").

Разам удзельнікі апытання паказалі такі вынік:

- Не, бо ён добры кіраўнік — 2 (3%);

- Не, бо ён захоўвае стабільнасць — 6 (10%);

- Так, бо жыццё народа пастаянна пагаршаецца — 36 (57%);

- Так, бо не здольны вывесці краіну з крызісу — 13 (20%);

- Мне ўсё роўна — 6 (10%)

Зразумела, што вынікі нашага апытання не маюць аніякай сілы і не могуць быць рэпрэзентатыўнымі для Бешанковічаў або раёна. Тым не менш, яны цікавыя.

Усім ўдзельнікам апытання - вялікі дзякуй!

Г.Станкевіч

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст