beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Политика

07.06.2017 15:04

131 просмотр

0 комментариев

«Лукашэнка вызначыў: лепш за ўсё экспартуюць кантрабандысты», — інтэрв’ю з афіцэрам КДБ, які ўцёк у Стакгольм

«Не прапаноўвайце ні кавы, ні гарбаты», — ён налівае чыстай вады ў пластыкавы кубак. Гаворыць ціха, хутка і нервова. Майму суразмоўцы 40 гадоў і 10 з іх ён праслужыў у беларускім КДБ. Аператыўнік аддзелу па барацьбе з карупцыяй, а пасля — па эканамічнай бяспецы, маёр Андрэй Молчан, на піку сваёй кар’еры выкрыў схему кантрабанды нафтапрадуктаў, у якой былі задзейнічаныя першыя асобы дзяржавы.

Андрэй Молчан

Неўзабаве яго пазбавілі доступу да сакрэтнай інфармацыі, а пасля звольнілі без права нашэння формы. Але адну тэчку з дакументамі пад грыфам «сакрэтна» Молчан паспеў вывезці з Беларусі.

Афіцэр КДБ папрасіў палітычнага прытулку ў Швецыі. Улады адмовілі, бо паводле мясцовага органа дзяржбяспекі SÄPO, Молчан уяўляе пагрозу як прафесіянал спецслужбы з краіны-сатэліта Расеі. Суд прыняў рашэнне аб дэпартацыі. Молчан пагадзіўся на эксклюзіўнае інтэрв’ю «Белсату». Мы сустрэліся ў рэдакцыі Шведскага Радыё ў Стакгольме.

Кацярына Андрэева і Андрэй Молчан

«Вярні дакументы і пакінем у спакоі»

— Разумееце, было небяспечна заставацца ў Беларусі. Асноўная прычына — мая непакорлівасць, нежаданне выконваць загады, якія супярэчылі маім перакананням. А КДБ — гэта пісталет, і калі ён нацэлены на цябе, то абавязкова выстраліць, — кажа афіцэр.

У 2012 годзе я набыў «тур выходнага дня» у Швецыю і больш не вяртаўся. Ляцеў толькі з асабістымі рэчамі, сакрэтныя дакументы даслаў па пошце знаёмаму ў Расею, а той пасля даслаў іх мне ў Стакгольм.

— Вас звольнілі ў 2010-м. Чым Вы займаліся цягам двух гадоў да ад’езду ў Швецыю і ці атрымлівалі нейкія пагрозы?

Пасля звальнення працаваў у прыватнай лагістычнай фірме, па першай адукацыі я інжынер. Так, атрымліваў пагрозы... Бо меў дакументы на руках. Галоўны мэсэдж быў такі: «Вярні дакументы і пакінем у спакоі». Давайце потым пра гэта...

Даведка Молчана аб службе ў КДБ

У дэталях пра пагрозы пасля звальнення з КДБ Андрэй Молчан распавёў раней журналістам дзяржаўнага Шведскага Радыё Даніэлю Эману і ДаніэлюВеласка. Аказваецца, спрабуючы адабраць у Молчана дакументы, супрацоўнікі КДБ збілі яго да пералому носа і каленяў, падпалілі машыну і штурхнулі з лесвіцы ягоную дзяўчыну. Сапраўды, след ад пералому носа ўМолчана дагэтуль заўважны. Для пацверджання ён паказаў журналістам і фота сваёй падпаленай машыны, але настойліва папрасіў пакуль яго не публікаваць.

— Ужо калі я быў у Швецыі, да маці і брата ў Віцебску прыходзілі невядомыя. Аднойчы малодшы брат Аляксандр пайшоў у басейн, у душы да яго падыйшоў чалавек, пачаў вельмі неадназначна пытацца пра мяне. Цяпер у мэтах бяспекі не падтрымліваю кантакт з сям’ёй, не тэлефаную. Тут, у Стакгольме, знаёмыя ведаюць мяне проста як «Андрэя з Піцера». Пра службу ў КДБ я нікому не кажу.

— Ці сочаць за Вамі ў Стакгольме?

— Бачыў, як жанчына сядзела побач у кавярні, калі я прынёс шведскім журналістам дакументы, а потым яна ж ішла за мной да пад’езду. Думаю, назіраюць, канешне.

«Віцэ-прэм’ер Сямашка прыкрывае схему»

— Усё пачалося з так званага беларускага эканамічнага цуду. Працуючы ў межах кампетэнцыі, я заўважыў адно занадта паспяховае прадпрыемства. Тэма кантрабанды нафтапрадуктаў з Беларусі ў Еўразвяз выбухнула ў 2011-2012 гадах, але схема паставак была наладжаная значна раней. Кампанія, пра якую я кажу, знаходзіцца ў Віцебскай свабоднай эканамічнай зоне і называецца «Чэсс-бел». У іх ёсць некалькі вялікіх ёмістасцяў, дзе бензін перамешваецца з маленькай доляй антыдэтанацыйнай прысадкі. У выніку атрымліваецца не нафтапрадукт, а «Экалон-370» — запатэнтаваны растваральнік. Пры экспарце мытнымі пошлінамі ён не абкладаецца. Я высветліў, што толькі за 2006 — 2007 гады бюджэт Беларусі страціў каля 2 млн долараў праз ухіленне ад выплаты пошлін.


— І мытнікі, натуральна, гэта заўважылі?

— 19 кастрычніка 2007 году мытнікі спынілі вагон з «Экалонам-370», на ўсю партыю быў накладзены арышт і Віцебская мытня распачала адміністратыўную справу за неналежнае дэклараванне і незаконны вываз тавараў. Гэта мусіла стаць пачаткам вялікага расследавання. Я меў факты, базу доказаў і планаваў працягваць. Тым часам «Чэсс-бел» звярнуўся да Лукашэнкі са скаргай на дзеянні мытнікаў. З усіх лістоў, што прыходзяць у адміністрацыю, прэзідэнт выбраў ліст ад «Чэсс-бел» і даручыў разабрацца віцэ-прэм’еру Сямашку. Пасля лісту Сямашку кіраўніцтва КДБ загадала спусціць справу на тармазах.

— Суд над «Чэсс-бел» па той адміністратыўнай справе ўсё ж адбыўся?

— Так, але 18 студзеня 2008-га суд у Віцебску не прызнаў віну «Чэсс-бел». Рэчыва з арыштаванага вагону супрацоўнікі Памежнага камітэту праверылі ў экспертна-крыміналістычным цэнтры пры МУС Беларусі і ў крыміналістычнай службе памежнага ўпраўлення РФ у Бранску. Гэтыя дзве экспертызы сведчылі: «Экалон-370» — нафтапрадукт. І раптам «Чэсс-бел» прадстаўляе суду абсалютна супрацьлеглыя вынікі экспертызаў з лабараторый пры Мінабароны і Мінюсце, дзе гаворыцца, што гэта не нафтапрадукт і не падлягае дэклараванню. Суддзе таксама ўцямна патлумачылі, якое рашэнне трэба прыняць. Арыштаваную партыю вярнулі на «Чэсс-бел».

— Дык хто канкрэтна з уладаў аказвае пратэкцыю кантрабандыстам?

— Віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка прыкрывае схему, ён асабіста наведваў «Чэсс-бел». У 2006 годзе Лукашэнка ўзнагародзіў «Чэсс-бел» дыпломам як лепшага экспарцёра. То бок прэзідэнт вызначыў: лепш за ўсё ў нас экспартуюць кантрабандысты. Усё робіцца пры шырокай падтрымцы ўлады. Ну і апошняе слова заўжды за прэзідэнтам.



— А што падчас расследавання Вы даведаліся пра гендырэктара"Чэсс-бел" Міхаіла Краўцова?

— Міхаіл Краўцоў адчыняе нагой дзверы ў высокія кабінеты. Тагачасны губернатар Віцебскай вобласці персанальна для яго склікаў паседжанне ў нядзелю. Я кантактаваў з атачэннем Краўцова. Там прасочваецца шчыльная сувязь са светам крыміналу. Верагодна, Краўцоў — пасярэднік паміж крыміналам і ўладай, крымінальнымі грашыма і ўладнымі.

Ліст эстонскай мытні, які сведчыць пра тое, што нафтапрадукты з «Чэсс-бел» прызначаліся Gunvor

— Шведскія журналісты выявілі: канчатковым спажыўцом нафтапрадуктаў з «Чэсс-белу» быў буйны нафтатрэйдэр Gunvor, звязаны з Генадзем Цімчанкам, сябрам Пуціна. А сярод акцыянераў «Чэсс-бел» — кампанія «Чэсс» з Санкт-Пецярбургу, звязаная з арганізаваным крыміналам. Кажучы груба, бандыцкі Піцер гандляваў з бандыцкім Піцерам праз Беларусь. А беларускія ўлады не толькі давалі згоду, але і былі «у долі»?

— Цалкам імаверна. З Расеі на Захад ідзе магутны паток нафты, у Беларусі ён распадаецца на шмат «ручайкоў», а ў Заходняй Еўропе зноў аб’ядноўваецца і трапляе да Gunvor. Каб не купляць наўпрост у невядомага «Чэсс-бел», Gunvor набываў нафтапрадукты ў эстонскіх кампаніяў Alexela Teminal i Eurodek, якім як раз і пастаўляў сваю прадукцыю «Чэсс-бел». Эстонская мытня афіцыйна гэта пацвердзіла, вось дакумент. Беларусь — звычайны пасярэднік, які атрымліваў грошы за маніпуляцыі. Чысты крымінал.



– З кім жа дзяліўся сваймі грашыма «Чэсс-бел»?

– Думаю, гэта звязана наўпрост з прэзідэнтам.

– Хочаце сказаць, грошы ішлі ў кішэню «сям’і»?

– Безумоўна. Няма больш у Беларусі чалавека, які можа ўзяць на сябе дзясяткі, сотні мільёнаў долараў і не апынуцца ў СІЗА.

У другой частцы інтэрв’ю Андрэй Молчан распавёў «Белсату» пра тое, як у схеме кантрабанды была задзейнічаная кампанія, падкантрольная Юрыю Чыжу, а таксама пра працу КДБ з апазіцыяй, пераслед актывістаў, падрыхтоўку да выбараў, ролю Віктара Лукашэнкі ў сілавых структурах і «войны» паміж МУС і КДБ. Чытайце ў аўторак на belsat.eu.

Кацярына Андрэева, belsat.eu

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст