beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Политика

30.06.2020 13:36

204 просмотра

0 комментариев

Подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў адхіляюць па ўсёй краіне. Мінус усе за Бабарыку ў Барысаве, мінус усе за Цапкалу ў Барысаве

На паседжаньнях у тэрытарыяльных камісіях па выбарах прэзыдэнта Беларусі 29 чэрвеня адхілілі дзясяткі тысяч подпісаў за Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу. 30 чэрвеня паступаюць новыя зьвесткі пра адхіленьне подпісаў. Свабода сочыць за разьвіцьцём сытуацыі.

Збор подпісаў за Валера Цапкалу, архіўнае фота

УЖЫВУЮ. Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Горадня: мінус 6527 у Цапкалы, мінус 208 у Дзьмітрыева

На паседжаньнях выбаркамаў у Горадні, піша кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», адхілілі подпісы за Цапкалу, Дзьмітрыева і Бабарыку.

У Ленінскім раёне паведамілі пра выяўленьне больш як 15% несапраўдных подпісаў за Валера Цапкалу і Андрэя Дзьмітрыева. Адхілілі адпаведна ўсе 6527 за Цапкалу і 208 за Дзьмітрыева. Прынялі подпісы за Аляксандра Лукашэнку (32 584), Сяргея Чэрачня (4890), Віктара Бабарыку (4670), Сьвятлану Ціханоўскую (2420) і Ганну Канапацкую (208).

Раней было вядома, што ў Кастрычніцкім раёне Горадні прызналі недакладнымі 7268 подпісаў за Бабарыку і 346 за Дзьмітрыева. Прынялі подпісы за Лукашэнкку (51 712), Цапкалу (9399), Ціханоўскую (3382), Чэрачня (1751), Канапацкую (145). Несапраўдныя подпісы выяўлялі ва ўсіх іх, у тым ліку за Лукашэнку не прынялі 79 подпісаў, пасьля праверылі яшчэ 23% з 52 тысяч і прызналі 4,3% з таго несапраўднымі.

Першамайскі раён Менску: прайшлі ўсе подпісы

У Першамайскім раёне Менску прынялі подпісы ва ўсіх патэнцыйных кандыдатаў: за Лукашэнку прызналі сапраўднымі 36 392 подпісы і адхілілі 4, за Канапацкую — 26 733 / 10 за Бабарыку прызналі 14 660 і адхілілі 172; за Цапкалу — 7764 / 179, за Дзьмітрыева — 7109 / 5, за Чэрачня — 4749 / 30, за Ціханоўскую — 2580 / 29.

Барысаў: адхілілі ўсе за Бабарыку і Цапкалу

Паводле Ex-press.by, у Барысаве забракавалі ўсе подпісы за Бабарыку і Цапкалу. Колькі менавіта адхіленых подпісаў, не ўдакладняецца. Вядома, што на праверку бралі 1553 подпісы за Бабарыку і зь іх прызналі несапраўднымі 414; таксама праверылі 898 за Цапкалу і зь іх 234 прызналі несапраўднымі. З правераных 4336 подпісаў за Лукашэнку выявілі толькі адну несапраўдную.

Будзе дапоўнена

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Дзясяткі тысяч подпісаў за Бабарыку і Цапкалу прызналі несапраўднымі

Сталі сьведкам падзеі? Зьнялі эксклюзіўнае фота ці відэа? Дасылайце ў Тэлеграм нашаму рэдактару

@SvabodaBelarus Ананімнасьць гарантуем

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

Гэтыя 15 чалавек будуць зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. Хто яны

https://www.svaboda.org/a/30698091.html

Последние новости