beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Политика

11.02.2021 14:13

226 просмотров

0 комментариев

Лукашэнка Еўрасаюзу: «Не вучыце нас жыць, а дапамажыце матэрыяльна»

Сваю асноўную прамову на «Усебеларускім народным сходзе» Аляксандр Лукашэнка нечакана пачаў не з пераліку дасягненняў свайго 26-гадовага кіравання, а з азнаямлення прысутных з праграмай тых, хто хацеў ажыццявіць «мяцеж». Такой праграмы насамрэч у Святланы Ціханоўскай не было, яе прыдумала дзяржаўная прапаганда (узяла праграму адной з апазіцыйных палітычных партый канца 1990-х), і вось цяпер з яе аналізу пачаўся «народны сход».

«Прыйдзе час, і выберыце новага Лукашэнку ці кагосьці там яшчэ», — шматзначныя словы Аляксандра Лукашэнкі.

Ëн шмат часу аддаў крытыцы Арабскай вясны ды іншых рэвалюцый.

Лукашэнка эмацыйна ўспомніў зрынутага Муамара Кадафі, «якога распялі і пасадзілі на кол» за тое, што ён хацеў ашчаслівіць сваю Лівію і ўсю Паўночную Афрыку, ствараючы там аазіс жыцця, але сусветным лідарам гэта было не трэба.

Згадаў ён і кіраўніка Ірака Садама Хусэйна. «А вы не памятаеце, як яго павесілі?» На яго думку, усе каляровыя рэвалюцыі ў арабскіх краінах прывялі да збяднення.

«Сёння ў нас ёсць разуменне сітуацыі і план дзеянняў», — сказаў Лукашэнка.

«Беларусь — гэта можа быць апошняя суверэнная краіна Еўропы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі пацвердзіў курс на інтэграцыю з Расіяй, а таксама блізкія адносіны з Кітаем. У той жа час ён заявіў аб ранейшай прыхільнасці да шматвектарнай замежнай палітыкі. Крытыкуючы планы еўрапейскіх краін адносна Беларусі, ён зазначыў, што Еўропа застаецца партнёрам Беларусі. Таксама зазначыў, што ўкраінцы з'яўляюцца сябрамі Беларусі.

У цэлым з даклада Аляксандра Лукашэнкі вынікае, што Беларусь не бярэ курс на паглыбленне інтэграцыі з Расіяй ці яшчэ глыбейшы разрыў з Захадам, а хоча захавання статус-кво.

Не абышлося і без жартаў. Кіраўніцу Еўрапарламента Урсулу фон дэр Ляен Аляксандр Лукашэнка назваў «Унтэр дэн Ляйдэн», але паабяцаў адказаць на яе зварот па пытанні барацьбы з пандэміяй кавіду.

«Не вучыце нас жыць, а дапамажыце матэрыяльна», — звярнуўся да Еўрасаюза Аляксандр Лукашэнка. Зала сустрэла гэтыя словы смехам і апладысментамі.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=268177

Последние новости