beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

05.01.2017 10:31

433 просмотра

0 комментариев

Каля Сарочына маршрутка сутыкнулася з бульдозерам, які перавозілі на МАЗе — загінуў пасажыр

Адзін чалавек загінуў, а яшчэ восем былі дастаўлены ў бальніцу пасля сутыкнення ва Ушацкім раёне маршрутнага таксі Mercedes з грузавіком МАЗ, які перавозіў на трэйлеры бульдозер, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.


Фота: mchs.gov.by
Як паведамляе сайт МНС, маршрутка "Мерсэдэс" з пасажырамі, якая ехала з Полацка ў Мінск, у 6.13 раніцы на дарозе трапіла ў аўтааварыю. Па дарозе насустрач ёй МАЗ перавозіў на трале бульдозер з каўшом. Левым бокам маршрутка зачапіла гэты негабарытны груз.

Пры здарэнні загінуў адзін пасажыр таксоўкі. Восем чалавек было дастаўлена ў бальніцу пасля сутыкнення. Як удакладніў у каментары БЕЛТА часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц, агулам у маршрутцы было 15 пасажыраў.

Дапамога ратавальнікаў пры ДТЗ не спатрэбілася.

Разгляд здарэння праводзіць аддзяленне ДАІ Лепельскага РАУС.

http://euroradio.fm/marshrutka-stuknulasya-ab-buldozer-yaki-peravozili-na-maze-zaginuu-pasazhyr

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст