beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

10.02.2017 17:47

435 просмотров

0 комментариев

Вінаваты алкаголь?

У адзін з снежаньскіх дзён 2016 года ў дзяжурную частку Бешанковіцкага РАУС паступіла паведамленне з УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ», пра тое, што да іх дастаўлены мужчына з колата-рэзанай ранай брушной сценкі. На месца здарэння неадкладна была накіравана следча-аператыўная група.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што цялесныя пашкоджанні мужчыну нанесла жонка, з якой яны сумесна пражываюць, пасля сумеснага распівання спіртных напояў і раптоўнай сваркі на глебе асабістых непрыязных адносін.

Па дадзеным факце Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да жонкі мужчыны, распачата крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 147 КК Рэспублікі Беларусь - наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, то бок пашкоджанні небяспечнага для жыцьця. Санкцыя гэтага артыкула, прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 8 гадоў.

Падчас папярэдняга следства ўстаноўлена, што падобныя сітуацыі ў сям'і здараліся і раней. Муж і жонка неаднаразова сварыліся, у тым ліку прычыняючы адзін аднаму цялесныя пашкоджанні небяспечныя для жыцця і здароўя, аднак дадзены выпадак мог скончыцца больш трагічна, калі б не своечасова аказаная медыцынская дапамога.

Аналіз вынікаў папярэдняга расследавання паказвае, што прычынай і ўмовай, якія спрыялі здзяйсненню злачынства гэтай грамадзянкай, з'яўляецца бытавое п'янства і ўспрыманне ёй беспакаранасці сваіх антыграмадскіх паводзін.

В. В. Краўцоў, следчы следчага аддзялення Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

http://gztzara.by/ru/issues?art_id=3620

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст