beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

05.04.2017 19:38

770 просмотров

0 комментариев

Сутыкненне маршруткі і школьнага аўтобуса (фота)

Сёння у 7:45 на 216 кіламетры аўтадарогі М3 Мінск-Віцебск на скрыжаванні з аўтадарогай Р113 Сянно-Бешанковічы-Ушачы адбылося ДТЗ з удзелам школьнага аўтобуса і маршруткі.

Кіроўца аўтобуса, які рухаўся па другаснай дарозе, не прапусціў маршрутку, у вынік чаго адбылося сутыкненне і таксі перавярнулася.

Аўтобусам кіраваў вадзіцель 1961 года нараджэння, маршрутным таксі кіраваў вадзіцель 1993 года нараджэння.

У школьным аўтобусе знаходзілася 15 дзяцей, якія ехалі ў Ржаўскую школу і бешанковіцкі яслі-сад №5. Дзеці ў школьным аўтобусе ў ДТЗ не пацярпелі. Другім аўтобусам іх даставілі да месца прызначэння.

9 пасажыраў Газэлі дастаўлены ў Бешанковіцкую ЦРБ.

Паводле папярэдняй інфармацыі абодва кіроўцы былі цвярозыя.,

Варта адзначыць, што ў мінулым годзе на дадзеным скрыжаванні адбылося 2 ДТЗ, у выніку якіх 1 чалавек загінуў і 1 атрымаў раненні.




Аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага олбисполкома.

http://uvd.vitebsk.gov.by



Два апошнія здымкі Г.Станкевіча

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст