beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

05.06.2017 12:23

612 просмотров

0 комментариев

Утапілася дзіця (абноўлена, фота)

Трагічны інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Рубеж Бешанковіцкага раёна 4-га чэрвеня.

Каля 17.30 маці з двухгадовым хлопчыкам гулялі каля прыватнага дома. Мама пайшла ў дом па сок для дзіцяці, а хлопчык застаўся без нагляду, бо іншых дарослых паблізу не было. Маці вярнулася праз дзесяць хвілін, але сына ўжо не знайшла, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Да пошукаў далучылася бабуля, якая вярнулася ад суседкі. Дарослыя выявілі, што хлопчык выйшаў праз брамку за тэрыторыю двара. Знайшла ўнука бабуля — ён патануў у штучнай сажалцы каля дома. Лекары хуткай дапамогі, якія прыбылі на выклік, канстатавалі смерць дзіцяці.

Бешанковіцкі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку, каб выявіць абставіны здарэння і прычыны, якія прывялі да гібелі малалетняга.

Сям'я характарызуецца станоўча, у сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца. Падчас агляду следчыя адзначылі, што прыдамавая тэрыторыя абгароджаная плотам, брамка зачыняецца на запор. А вось сажалка недалёка ад дома мае вольны доступ.

Фота: Следчы камітэт

https://euroradio.fm

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст