beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

28.08.2017 17:07

164 просмотра

0 комментариев

Пра парушэнні правіл дарожнага руху ў Бешанковіцкім раёне за сем месяцаў

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР у Бешанковіцкім раёне прыцягнута 2.548 чалавек. За кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення затрымана 35 вадзіцеляў. Да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне ПДР прыцягнута 294 пешаходы, веласіпедысты і фурманы коннага транспарту.

Як распавёў старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Бешанковіцкага РАУС У. Дзядзічкін, на тэрыторыі нашага раёна дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму не зарэгістравана. За сем месяцаў у нашым раёне адбылося пяць ДТЗ - у студзені (2 выпадкі) і красавіку (3) у розны час сутак. (За аналагічны перыяд мінулага года іх было 9.) На шчасце, абышлося без ахвяраў, паранена 8 чалавек.

- У мэтах папярэджання дзіцячай дарожнай аварыйнасці супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі пастаянна праводзіцца праца з дзецьмі і падлеткамі, - адзначыў У. Дзядзічкін. - Аднак толькі сіламі Дзяржаўтаінспекцыі з праблемай траўміравання і гібелі дзяцей на дарогах не справіцца. Патрэбен комплекс мер.

http://gztzara.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст