beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

29.08.2017 07:00

152 просмотра

0 комментариев

На дарозе Мінск — Магілёў невядомы на аўтамашыне збіў мядзведзя насмерць і ўцёк — міліцыя шукае кіроўцу

У Бялыніцкім раёне каля вёскі Карытніца аўтамабіль збіў мядзведзя, жывёла загінула. Кіроўца з месца здарэння, якое адбылося ўначы на трасе Мінск — Магілёў, з’ехаў, яго шукае міліцыя. Кошт шкоды прыродзе — 27 600 руб.

Праверку па факце гібелі бурага мядзведзя праводзяць сумесна супрацоўнікі прыродааховы і інспектары ДАІ. Як вядома, ён занесены ў Чырвоную кнігу. Кіроўцу пагражае крымінальная адказнасць і вялікі штраф — 27600 рублёў.

Як інфармуе сайт sb.by, тушу жывёлы перадалі ў мясцовы лясгас. Спецыялісты кажуць, што мядзведзю было 2-3 гады. Выпадкі, калі гэтыя жывёлы выходзяць на трасу і трапляюць пад колы аўтамабіляў — вельмі рэдкія (у Магілёўскай вобласці такога не здаралася, як мінімум, 15 гадоў).

Фота: АДАІ Бялыніцкага РАУС

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст