beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

01.09.2017 07:12

94 просмотра

0 комментариев

У Віцебску затрымалі двух прадстаўнікоў крымінальнага свету з Санкт-Пецярбурга

Адзін з іх знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю 7-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі падпалкоўнік міліцыі Руслан Баязітаў.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да лідэраў транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці супрацоўнікам 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС паступіла аператыўная інфармацыя, што 20-га жніўня ў Віцебск маюць намер прыбыць два прадстаўнікі крыміналітэту з Санкт-Пецярбурга. Мужчыны ўваходзяць у акружэнне аднаго з расійскіх злодзеяў у законе.

Аднаго з іх шукаюць праваахоўнікі Санкт-Пецярбурга за замах на забойства прадпрымальніка, які мае дачыненне да мадэльнага бізнэсу. Акрамя гэтага, мужчыну ставіцца ў віну захоўванне агнястрэльнай зброі.

Прадпрымальніка забілі ў ноч з 16-га на 17-га жніўня ў адным з падпольных казіно, якое было наладжана ў кватэры ў Санкт-Пецярбургу. Гульня ў карты завяршылася стральбой. Пасля такога гучнага інцыдэнту злачынцу было неабходна схавацца, і дапамагчы яму ў гэтым падахвоціліся прадстаўнікі віцебскага крыміналітэту.

Праваахоўнікі ўстанавілі месца знаходжання гасцей, і 29-га жніўня двух жыхароў Санкт-Пецярбурга затрымалі супрацоўнікі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС пры падтрымцы АМАПу. Гэта адбылося ў більярдным клубе «Карамболь».

53-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, змешчаны ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання. Вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі ў Расею.

https://news.tut.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст