beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

11.09.2017 06:48

66 просмотров

0 комментариев

У Брэсцкім раёне буслы вярнуліся па птушаня, каб забраць яго ў вырай

Кранальную гісторыю распавяла чытачка «Брэсцкай газеты» Надзея Міцура ў сваім лісце.

«Дарагая рэдакцыя!

Да вас звяртаецца жыхарка Брэста Надзея Іванаўна Міцура. Мой аповед вельмі падобны на казку, але гэта праўда.

Я родам з вёскі Камароўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Часта бываю, там у мяне бацькоўскі дом, там таксама жыве мая старэйшая сястра Вольга Іванаўна Гічко, ёй 87 гадоў.

У яе перад домам на электрычным слупе гняздо буслоў. Кожны год туды прылятаюць буслы, звычайна выводзіцца двое птушанят, а ў гэтым годзе вывелася трое. Мы ўвесь час назіралі, як клапатлівыя бацькі цэлы дзень ляталі па корм для малых. Па начах птушаняты ў гняздзе былі адны, бацькі стаялі цэлую ноч на адной назе: адзін побач на адным слупе, другі — на другім.

Птушаняты выраслі. У пачатку жніўня двое з іх і бацькі паляцелі, а адно бусляня засталося. Самым ранкам ляцела на цэлы дзень, а вечарам вярталася. Мы вельмі перажывалі: «Што ж з ім будзе? Чаму не паляцеў?»

І вось на мінулым тыдні сястра ўбачыла такую карціну. Пад вечар прыляцела вельмі шмат буслоў, яны садзіліся на дрэвы, на антэны, на дахі дамоў, па 5—6 стаяла ў гняздзе, побач з тым пакінутым, махалі крыламі, клекаталі, як быццам нешта вырашалі, раіліся.

Так доўжылася гадзіны 2, іх нарада цягнулася ажно да цемры. Вельмі шкада, што ніхто не сфатаграфаваў, сястра не здагадалася кагосьці з маладых людзей папрасіць пра гэта.

Усе яны паляцелі ўначы, раніцай нікога не было, тое трэцяе птушаня паляцела з імі. Значыць, чарада прылятала, каб угаварыць яго паляцець разам з імі, ім гэта ўдалося. Значыць, вельмі разумныя птушкі буслы. Як кажуць, узялі пад апеку слабога, абаранілі і ўзялі з сабой, не далі загінуць зімой».

https://nn.by/?c=ar&i=197121

1 оценка 3.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст