beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

11.09.2017 16:50

84 просмотра

0 комментариев

На выходных ратавальнікі Віцебшчыны шукалі 9 грыбнікоў, якія заблудзіліся, двое з іх — дзеці

9-10 верасня пошукі 9 чалавек вяліся ў Бешанковіцкім, Гарадоцкім, Пастаўскім і Ўшацкім раёнах Віцебскай вобласці.

У першых трох раёнах заблудныя выйшлі на гук сірэны пажарнай машыны яшчэ да таго, як сцямнела, а вось ва Ўшацкім раёне, дзе з бацькам згубіліся дзеці 4-х і 10-ці гадоў, пошукі зацягнуліся.

Там пра грыбнікоў, якія заблудзіліся, ратавальнікі атрымалі паведамленне толькі ў 20:30 9-га верасня. У выніку бацьку і дзетак знайшлі супрацоўнікі міліцыі каля 3 гадзін ночы 10-га верасня. Ні дарослыя, ні дзеці ў шпіталізацыі не мелі патрэбу, паведамляецца прэс-службай МНС.

Паводле інфармацыі экстраных службаў за дзесяць дзён верасня ў лясах Віцебскай вобласці ўжо заблукалі 18 чалавек, усіх іх удалося знайсці.

http://news.vitebsk.cc

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст