beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

05.01.2019 05:51

1509 просмотров

0 комментариев

Крывавы канфлікт у Бешанковіцкім раёне

4-га студзеня ў газеце «Рэспубліка» размешчаны артыкул, дзе распавядаецца пра драму, якая нядаўна надарылася ў Бешанковіцкім раёне. Калі і дзе канкрэтна — не пазначана, мусіць, напрыканцы мінулага года.

Намеснік начальніка аддзела ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Зяцеў канстатуе: адна з характэрных асаблівасцяў «крымінальных сужыццяў» — салідная розніца ва ўзросце.

У Бешанковіцкім раёне 66-гадовы пенсіянер "прытуліў" ў доме 42-гадовую непрацуючую кабетку, якая нядаўна вярнулася з ЛПП.

Жылі за кошт яго пенсіі, але так як у дзядулі ў Віцебску заставалася законная жонка, ён перыядычна наведваўся ў абласны цэнтр. Дзе, дарэчы, не аднойчы караўся за сямейныя скандалы, так як злоўжываў спіртным.

А пакуль сябар быў у адлучцы, яго сужыцелька часу дарма не губляла. Яна бавіла яго бурна, хадзіла па гасцях. Што і стала прычынай крывавага канфлікту. Пасля сумеснага застолля на глебе рэўнасці пенсіянер ударыў яе нажом у жывот, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Чытаць цалкам: https://www.sb.by/articles/kholostoy-vystrel.html

Последние новости