beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

08.05.2019 10:26

2780 просмотров

0 комментариев

Тры трупы на выездзе з Бешанковічаў на дарозе Бешанковічы — Асавец

Сёння ўначы, 8-га мая, каля 00.30 п’яны мужчына 1989 года нараджэння без правоў гнаўся па дарозе Бешанковічы-Асавец на аўтамабілі «Сітраен — Ксантыя». На другім кіламетры дарогі машыну выкінула ў левы па ходу кювет і перакуліла.

У выніку трое пасажыраў — 27-гадовы і 26-гадовы мужчыны (два браты) і 23-гадовая жанчына, якія знаходзіліся на заднім сядзенні, загінулі на месцы здарэння. Яшчэ адна 33-гадовая пасажырка з траўмамі шпіталізаваная.

Кіроўца і дзяўчына, якія знаходзіліся на пярэдніх сядзеннях, былі прышпіленыя рамянямі бяспекі і не пацярпелі.

Кіроўца з месца здарэння ўцёк, аднак неўзабаве яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У парах выдыханага мужчынам паветра ўтрымлівалася больш за 2 праміле алкаголю. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.5 арт.317 Крымінальнага кодэкса.

Калі вы сталі відавочцам гэтага ДТЗ, следства просіць паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай часткі УСК па Віцебскай вобласці +37533 399 80 44 (кругласутачна).

Фота Следчага камітэта
https://vitebsk.mvd.gov.by/ru/news/470

https://nn.by/?c=ar&i=230129

Последние новости