beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

17.05.2019 06:02

809 просмотров

0 комментариев

У Магілёве невядомыя на расійскіх нумарах выкралі і забілі 23-гадовага інспектара ДАІ

У Магілёве невядомыя (меркавана, тры цыганы) на «Волзе» з расійскімі нумарамі выкралі інспектара ДАІ. Праз некалькі гадзін ён быў знойдзены забітым.

Пра гэта першым паведамляе блогер Nexta. Прадстаўніца МУС у эфіры Белтэлерадыёкампаніі пацвердзіла інфармацыю.

Увесь асабовы склад абласнога УУС паднялі па трывозе, а ў рэгіёне ўвялі план «Сірэна». «Волгу» дагэтуль шукаюць. Гаворка ідзе пра аўтамабіль чорнага колеру, нумары — 67 або 69 рэгіён Расіі (Цвярская або Смаленская вобласць).

23-гадовы лейтэнант Патаповіч працаваў у магілёўскім раёне Чапаеўка пешшу і, як мяркуецца, спыніў гэтую «Волгу», каб даехаць да месца ДТЗ.

У 18:27 ён даслаў паведамленне ў вайберы: «Тэрмінова. Чорная «волга». Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак — рускі». Пасля гэтага лейтэнант знік з табельнай зброяй.
Ці знойдзена зброя - невядома.

Праз некалькі гадзін пад Магілёвам быў знойдзены труп.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

Як паведамілі TUT.BY у паліцыі Смаленскай вобласці, аўтамабіль, які адшукваецца, пакуль не заязджаў на тэрыторыю Расіі - арыентоўкі на яго перададзеныя ўсім супрацоўнікам.

Атрымаць афіцыйны каментар у магілёўскім УУС і беларускім МУС нам пакуль не ўдалося - супрацоўнікі прэс-службаў не адказваюць на званкі. СК таксама пакуль нічога не каментуе. Мы чакаем афіцыйнай інфармацыі.

Калі вы ўбачыце чорную «Волгу», падобную па апісанні, тэрмінова паведаміце пра гэта ў 102!


Чытаць цалкам: https://auto.tut.by/news/road/637943.html
https://nn.by/?c=ar&i=230586

Последние новости