beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

27.05.2019 21:45

929 просмотров

0 комментариев

У Лепелі знайшлі мёртвым 3-гадовага хлопчыка — што вядома на гэты момант

27-га мая з раніцы ў Лепелі шукалі малое дзіця. Знік хлопчык Яраслаў, якому было 2 гады і 8 месяцаў.

Як паведаміў тэлеграм-канал Nexta, у міліцыю звярнулася мама хлопчыка: маўляў, малы знік, калі яны гулялі ў парку. Але пазней праверылі відэа — маці ішла адна. А затым знайшлі і самога Яраслава — у гаспадарчай пабудове нездалёк ад дома. Хлопчык быў мёртвы.

Пакуль невядомая прычына смерці малога. Мясцовая міліцыя не каментуе здарэнне.

Вядома, што хлопчык жыў з мамай Алёнай. Ёй — 23 гады, родам Алёна з-пад Лепеля. Яна завочна вучылася на псіхолага ў Віцебску, пасля некаторы час жыла там з мужам Максімам. Нарадзілася дзіця — той самы Яраслаў.

Праўда, пасля пара разышлася, абое вярнуліся ў Лепель. Сын застаўся з Алёнай. Максім, бацька малога, жыве з іншай жанчынай, Алёна — з новым сужыцелем. Па словах сваякоў, Алёна ўжо паспела зацяжарыць ад новага каханка.

Пра абаіх бацькоў, сястра Максіма кажа коратка: «Бесталковыя».

Максім — звычайны рабочы, працаваў то тут, то там. Алёна не працавала нідзе, бо была ў дэкрэце.

Іншая сястра Максіма абвінавачвае Алёну ў злоўжыванні алкаголем. Сцвярджае, што бачыла жанчыну выпіўшай, нават калі тая гуляла з сынам.

Цяпер з Алёнай, найхутчэй, працуюць следчыя. У якім яна статусе — пакуль што невядома.

Праўда, сёстры Алёны ў п’янстве вінавацяць яе былога мужа:

«Алёна не п’е! А той Максім якраз аматар выпіць — прыходзіў з пляшкай піва праведваць сына. Расказваў усім, што ён апранае і абувае малога — а гэта рабіла Алёна і я, як хросная маці», — кажа сястра Алёны.

Недзе з год таму Алёна і Максім разышліся. Аліменты Максім не плаціць, бо развод так і не афармлялі. Але хутка пазнаходзілі сабе новых каханкаў і нарабілі новых дзяцей: сужыцелька Максіма паспела нарадзіць ад яго. Алёна сустрэла цяперашняга сужыцеля — Андрэя К. і таксама зацяжарала.

Андрэй працуе ў лясгасе.

«Харошы хлопец, Яраслаў яго нават татам пачаў называць», — кажа сястра Алёны.

Па словах жанчыны, Андрэй на выходных быў дома, а раніцай 27 мая з’ехаў у камандзіроўку. Дзе ён цяпер дакладна невядома — тэлефон у мужчыны выключаны.

Ці затрыманы ён — сёстры Алёны не ведаюць.

NN.by

https://nn.by/?c=ar&i=231232


Последние новости