beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

09.06.2019 06:28

780 просмотров

0 комментариев

Шалёны вожык напаў на жыхара Лепеля. Мужчыну, якога ён пакусаў, прызначаны курс вакцынацыі

Вожык зайшоў у агарод аднаго з прыватных уладанняў у цэнтры горада. Гаспадар участку злавіў звярка і прынёс яго ў дом, аднак жывёліна напала на мужчыну і пакусала яго.


Праз два дні вожык памёр. Калі правялі ветэрынарную экспертызу астанкаў, то высветлілася, што звярок быў хворы на шаленства. Цяпер пакусанаму мужчыну давядзецца прайсці курс антырабічнай вакцынацыі, паведамляе газета «Лепельскі край».

Нагадаем, што нядаўна ў Лёзна ў пад'ездзе шматкватэрнага дома знайшлі двух лісянятаў. Аднаго з іх прывезлі ў Віцебскі заапарк. Жывёла таксама аказалася шалёнай і нават паспела пакусаць дырэктара заапарка. Людзей, якія кантактавалі з ім, адшуквалі з дапамогай СМІ, каб пачаць іх лячэнне.

https://news.vitebsk.cc

Последние новости