beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

17.06.2019 20:24

928 просмотров

0 комментариев

Сёння ў возеры ў Бешанковіцкім раёне патанула двухгадовае дзіця

Як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, 17-га чэрвеня ў Бешанковіцкім раёне на возеры Белае каля 14-00 патанула двухгадовае дзіця. У дадзены момант следча-аператыўная група працуе на месцы здарэньня.

Паводле папярэдняй інфармацыі кампанія з Віцебска з малалетнімі дзецьмі прыехала адпачыць на возера. Купалася дзіця разам з маці, якая таксама ледзь не патанула.

Прычыны і абставіны трагедыі высвятляюцца.

Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

http://vitvesti.by

Бяда здарылася сёння, 17 чэрвеня, на возеры Белым, што ў Бешанковіцкім раёне. На вачах ўласнай маці патануў маленькі хлопчык.

Дзіцяці споўнілася ўсяго два гады, канкрэтызуе афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава:

— Паведамленне аб трагедыі паступіла ў міліцыю бліжэй да дзвюх гадзін дня. На месцы здарэння цяпер працуе следча-аператыўная група.Папярэдне вядома, што адпачыць на возера выбралася кампанія з трох дарослых жыхароў Віцебска і іх непаўналетніх дзяцей. Мама хлопчыка аддзялілася ад знаёмых і разам з малым апынулася ў вадзе. Неўзабаве адпачывальнікі пачулі яе крыкі аб дапамозе. Віцяблянку, якая пачала тануць, удалося выцягнуць на бераг. Яе дзіця да гэтага часу ўжо не дыхала. Абставіны гібелі малалетняга трэба будзе высветліць следчым.

Гэта ўжо не першы выпадак гібелі непаўналетніх у гэтым купальным сезоне. Статыстыку водных трагедый мы даведаліся ў Віцебскай абласной арганізацыі РДГА ОСВОД. Яе старшыня Аляксандр Мясаедаў удакладняе:

— З пачатку сезона на вадзе загінулі 29 чалавек, з іх непасрэдна пры купанні — дзевяць. У тым ліку вада забрала жыцці траіх дзяцей: чатырох, пяці і вось зараз ледзь старэй двух гадоў. Працэнтах ў 70 ад усіх няшчасных выпадкаў страшную ролю адыгрывае алкаголь.

Што тычыцца гібелі на вадзе дзяцей, то часцей за ўсё бяда прыходзіць з-за банальнага недагляду дарослых. Зараз, калі на двары вакацыі, вельмі важна не выпускаць дзяцей з поля зроку каля вадаёмаў. Захаваць жыццё і здароўе дарослых і дзяцей дапаможа выбар для адпачынку тых месцаў, дзе дзяжураць ратавальнікі.

https://www.sb.by/articles/pod-beshenkovichami-dvukhletniy-malchik-utonul-v-ozere-.html

Последние новости