beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

08.07.2019 05:58

754 просмотра

0 комментариев

У Шумілінскім раёне гарэла адрына з сенам. Тушыць дапамагалі бешанковіцкія пажарныя

Раніцай 3-га ліпеня ратавальнікі Шумілінскага аддзела МНС атрымалі трывожны сігнал з вёскі Мазурына. Вартаўнік мясцовай гаспадаркі ААТ «Лаўжанскае» рабіў абыход комплексу і ўбачыў агонь у будынку арачнага сенасховішча.

На барацьбу з полымем былі кінутыя не толькі ўсе сілы і сродкі мясцовага РАНС, але і суседніх Полацкага і Бешанковіцкага раёнаў. Быў абвешчаны трывожны збор, дзеліцца падрабязнасцямі афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Соф’я Глінская:

У сенасховішчы знаходзілася каля 300 тон сена ў рулонах. На аб’екце дзяжурылі два вартаўнікі, адзін з якіх і выявіў пажар падчас абыходу тэрыторыі.

Агонь часткова знішчыў дах будынка і 50 тон сена (гэта каля 100 рулонаў). Прыблізна 150 тон сена пашкоджана. Выратаваць атрымалася 100 тон сена.

Усталёўваюцца абставіны здарэння, прычына пажару і вінаватыя ў ім.

https://www.sb.by

Последние новости