beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

08.07.2019 09:53

191 просмотр

0 комментариев

Страшнае ДТЗ пад Белаазёрскам: загінула 5 чалавек, кіроўца быў п’яны (абноўлена)

Пад Белаазёрскам у дарожнай аварыі загінула пяць чалавек, сярод якіх трое малалетніх дзяцей. Такую інфармацыю ў сваім Тэлеграм-канале апублікавала прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

МУС, фота з месца здарэння

Пад Белаазёрскам у дарожнай аварыі загінула пяць чалавек, сярод якіх трое малалетніх дзяцей. Такую інфармацыю ў сваім Тэлеграм-канале апублікавала прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Паводле яе інфармацыі, ДТЗ адбылося каля 15:00 у раёне Бярозаўскай ЦЭЦ. У аўтамабілі “Мэрседэс GL” ехала 10 чалавек, што з’яўляецца недапушчальным. Кіроўца, імаверна, не справіўся з кіраваннем і машыну вынесла з дарогі ў меліяратыўны канал.

Пяць чалавек выбраліся з салону самастойна, у тым ліку кіроўца. Пазней знайшлі цела дзевяцігадовай дзяўчынкі.

У машыне было 5 мужчын, 2 жанчын і 3 малалетніх дзяцей. Загінулі мужчына, жанчына і ўсе дзеці: хлопчык 9 гадоў, дзяўчынка, яго аднагодка і яшчэ адна дзяўчынка, якой было 4 гады.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, выратавальнікі, следча-аператыўная група МУС.

Ужо вядома, што кіроўца, мужчына 1988 года нараджэння, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Яшчэ ў 2009 годзе яго пазбавілі правоў за п'яную язду.

https://euroradio.fm/mus-pad-belaazyorskam-u-dtz-zaginuli-4-chalaveki-syarod-ih-dvoe-malyh-dzyacey

Последние новости