beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

23.07.2019 10:16

586 просмотров

0 комментариев

Колькасць ахвяр у дзіцячым намётавым лагеры ў Хабараўскім краі вырасла да трох

У Хабараўскім краі Расеі, непадалёк ад Камсамольска-на-Амуры, адбыўся пажар у дзіцячым намётавым мястэчку. У выніку загінула дзяўчынка 11 гадоў, дзявяцера дзяцей пацярпелі, паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўленьня МНС рэгіёну. Пазьней медыкі паведамілі, што двое зь іх памерлі.

Пасьля пажару ў намётавым лягеры ў Хабараўскам краі, 23 ліпеня 2019 году

Пазьней у СМІ зьявілася інфармацыя пра гібель яшчэ аднаго дзіцяці, але ва ўрадзе краю яе абверглі, піша «РИА Новости».

У рэанімацыі апынуліся дзеці 11-13 гадоў, іхны стан ацэньваецца як цяжкі. Усяго ў лягеры на момант пажару знаходзіліся 189 дзяцей. Цяпер практычна ўсіх дзяцей забралі бацькі і сваякі.

Паводле папярэдніх зьвестак, цалкам згарэлі 20 намётаў з 26, астатнія таксама пацярпелі ад агню. Пажар адбыўся ўначы, яго прычыны высьвятляюцца. У ліквідацыі агню бралі ўдзел восем пажарных і чатыры адзінкі тэхнікі. ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведаміў, што работнікі базы спрабавалі самі тушыць агонь і позна выклікалі пажарных.

Пасьля пажару ў намётавым лягеры ў Хабараўскам краі, 23 ліпеня 2019 году

Расейскі Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле артыкулу «Прычыненьне сьмерці празь неасьцярожнасьць».

Таксама стала вядома, што намётавы гарадок на тэрыторыі гарналыжнай базы быў арганізаваны стыхійна, без дазволу кантрольных органаў.

https://www.svaboda.org/a/30070467.html

Последние новости