beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

25.07.2019 05:22

637 просмотров

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне нядаўна скралі быка. Злачынцаў вылічылі

Пра тое, што ў нашым раёне адбылося гэта злачынства, паведаміў намеснік начальніка 2-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Андрэй Мікуліч у інтэрв’ю «Сельскай газеце».

"Не так даўно ў Бешанковіцкім раёне быў выкрадзены дарослы бык. Як дзялкі транспартавалі жывёлу? Спярша забілі, а затым прывязалі тушу да фаркопа аўтамабіля і кіламетраў пяць цягнулі волакам па рэспубліканскай трасе. Вылічыць іх не склала працы."

На жаль іншых падрабязнасцей злачынства расшукаць не ўдалося.

А. Тутэйшы

Последние новости