beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

28.07.2019 16:52

766 просмотров

0 комментариев

Сярод затрыманых — 17-гадовы юнак з Бешанковічаў

У Наваполацку затрымалі кампанію, якую падазраюць у зьбіцьці вартаўніка летняй кавярні, інфармуе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся ўначы 26-га ліпеня. У Наваполацкі ГАУС патэлефанаваў 70-гадовы вартаўнік мясцовай летняй кавярні. Ён распавёў, што каля 2:30 некалькі маладых людзей зьбілі яго і выкралі з кафэ алкагольныя напоі і прадукты харчавання.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што напярэдадні таго, што здарылася па просьбе непаўналетніх дарослыя купілі ў начным магазіне спіртное. Пасля сумеснага распівання кампанія праходзіла міма размешчанай непадалёк летняй кавярні. Тут ў сабутэльнікаў і ўзнік канфлікт з вартаўніком.

Пажылога мужчыну збілі, частку тавару забралі і схаваліся. У выніку комплекснай адпрацоўкі міліцыянты ўстанавілі падазраваных у здзяйсненні злачынства.

Гэта - непрацуючы мясцовы жыхар 1992 года нараджэння, 15-гадовы новапалачанін і 17-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна. Усе яны затрыманыя. Дарэчы, фігуранты справы і раней траплялі ў поле зроку міліцыі за розныя правапарушэнні. ГОСК ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 207 Крымінальнага кодэкса.

Ганна Навумава

https://www.sb.by/articles/v-novopolotske-zaderzhali-podozrevaemykh-v-razboynom-napadenii-na-storozha-letnego-kafe.html

Последние новости