beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

21.08.2019 13:14

389 просмотров

0 комментариев

У Бешанковічах легкавы аўтамабіль сарваўся з дамкрата і заціснуў мужчыну: спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

20-га жніўня ў 12 гадзін 42 хвіліны ў службу выратавання «101» паступіла паведамленне пра чалавека, якога заціснула пад легкавым аўтамабілем па вуліцы Ламаносава ў гарпасёлку Бешанковічы.


Ратавальнікі, якія прыбылі да месца здарэньня, устанавілі, што на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства, пад легкавым аўтамабілем заблякаваны чалавек.

Работнікі МНС сумесна з відавочцамі здарэння ўручную паднялі аўтамабіль і вызвалілі пацярпелага, якога перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчына з дыягназам закрыты пералом левай ключыцы быў шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.



Як стала вядома пазней, 55-гадовы мужчына рамантаваў аўтамабіль, папярэдне падняўшы яго на дамкрат. Аўтамабіль для страхоўкі не быў замацаваны стойкай, сарваўся з дамкрата і прыціснуў мужчыну да зямлі.

https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/275111/

Последние новости