beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

29.08.2019 15:18

435 просмотров

0 комментариев

Службовы сабака дапамог выйсці на след забойцы жывёлавода з Шумілінскага раёна

Следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім забойстве 52-гадовага жывёлавода ў Шумілінскім раёне. На след злачынца выйшаў службовы сабака. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

У чэрвені гэтага года 61-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап'янення металічнай трубой нанёс фермеру шматлікія ўдары па розных частках цела. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы здарэння.

Праваахоўнікі затрымалі падазраванага пасля таго, як аўчарка вывела іх да месца яго пражывання. Высветлілася, што злачынства ён здзейсніў з-за помсты на глебе канфлікту, які адбыўся раней.

Нямецкая аўчарка Ільда ўжо каля 4 гадоў дапамагае праваахоўнікам раскрываць злачынствы. Менавіта ёй удалося выйсці на след абвінавачанага.

Зараз раней судзімы знаходзіцца пад вартай. У ходзе допытаў вясковец прызнаў віну ў поўным аб'ёме, а таксама раскаяўся ў зробленым.

Фота УСК па Віцебскай вобласці.

Аляксандра Хадзюкова

http://vitvesti.by

Последние новости