beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

06.09.2019 20:43

369 просмотров

0 комментариев

У Бешенковічах МАЗ наехаў на веласіпедыста

Здарэньне тое адбылося яшчэ ў мінулую нядзелю, 1-га верасьня. Але ні на сайце «Зары», ні на сайце райвыканкаму амаль за тыдзень пра яго не з’явілася ані слова. І толькі сёньняшняя папяровая «Зара» апублікавала маленькі артыкул пра тое здарэньне.


15-гадовы падлетак, які селетняй вясной скончыў 9-ы клас, каля 12 гадзін дня ехаў на ровары па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Дакладна: ехаў па праезднай частцы дарогі, а не па ходніку, як гэта прадпісваюць Правілы дарожнага руху.

Верагодна, ён слухаў музыку, бо быў у навушніках, а таму не пачуў, што ззаду яго рухаецца вялізны МАЗ. Калі веласіпедыст раптам пачаў манеўраваць, вадзіцель МАЗа наехаў на яго.

Пасьля падзеньня, падлетак з пераломамі быў адвезены спачатку ў раённую, а потым у абласную бальніцу. Мае знаёмыя кажуць, што ягоны стан даволі цяжкі. Хто нам данясе праўду? На якім сайце чытаць пра падрабязнасьці здарэньня?

Г.Станкевіч

Последние новости