beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

19.11.2019 16:26

687 просмотров

0 комментариев

Бешанковіцкі раён: грузавік з’ехаў у кювет, пацярпеў кіроўца (фота)

Аварыя адбылася каля 19 гадзін вечара 18-га лістапада на скрыжаванні дарог «Гарадок-Ула-Камень» і «Сянно-Бешанковічы-Ушачы» паблізу вёскі Фролкавічы Бешанковіцкага раёна.

Кіроўца 1990 года нараджэння, кіруючы грузавым аўтамабілем "Renault Midlum", не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет.

У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў Бешанковіцкую ЦРБ. Пасажыр 2001 года нараджэння не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

https://vk.com/vitebsk

Последние новости