beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

26.11.2019 05:50

404 просмотра

0 комментариев

23-гадовы жыхар Бешанковічаў разбіў аўтамабіль Ford Mondeo з-за казулі

24-га лістапада каля 16-00 у Лёзненскім раёне з адбылася аварыя з удзелам аўтамабіля Ford Mondeo, з-за казулі, якая раптоўна выбегла на праезную частку дарогі.

Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Ford Mondeo, якім кіраваў 23-гадовы жыхар Бешанковічаў, паспрабаваў аб’ехаць жывёлу. Аднак кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль з’ехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва.

Аўтамабіліст быў аператыўна шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

http://vitvesti.by

Последние новости