beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

03.12.2019 16:03

189 просмотров

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне пляменнік скраў у дзядзькі службовую машыну і паехаў катацца

26-гадовы маладзён прыйшоў у госці да сваяка, які, вяртаючыся з камандзіроўкі, заехаў да сябе на дачу ў вёску Сокарава. Вясковец без дазволу ўзяў ключы ад службовага аўтамабіля «ГАЗ-3302», паведамляе абласная міліцыя.

паведамляе абласная міліцыя.

Пазней ён сеў за руль і адправіўся ў кавярню ў аграгарадок Ула. Пакуль малады чалавек з прыяцелямі весела бавілі час, дзядзька адправіўся ў міліцыю па дапамогу.

Затрымалі ўсю кампанію праз пару гадзін пасля звароту пацярпелага да праваахоўнікаў. Да гэтага часу ўгоншчык, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, ужо паспеў накатаць па раёне амаль 50 кіламетраў. Акрамя пратаколаў па лініі ДАІ ў дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа за выкраданне аўто.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=242169

Последние новости