beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

09.01.2020 15:00

289 просмотров

0 комментариев

У Мёрскім раёне труп госця некалькі дзён прасядзеў за святочным сталом

8-га студзеня ў міліцыю звярнулася жыхарка Чарэсаў, паведамляе абласная міліцыя. Жанчына распавяла, што 50-гадовы муж некалькі дзён не начаваў дома. Міліцыя высветліла, што апошні раз яго бачылі ў гасцях у аднавяскоўца-рамесніка, які нядаўна вярнуўся з Расіі.

У хаце і знайшлі зніклага. Прычым яго труп знаходзіўся ў крэсле за сталом, дзе некалькі дзён ішло застолле.

Як высветліла экспертыза, у мужчыны была драпіна на галаве, ад якой ён і памёр. Уладальнік дома прызнаўся, што нанёс яму ўдар паленам падчас сваркі. З-за апранутага на галаву капюшона, вясковец не адразу звярнуў увагу на здарэнне і працягнуў піць.

Пазней, як прызнаўся мужчына, у яго былі падазрэнні, што з госцем не ўсё ў парадку.

Заведзена крымінальная справа.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=244079

Последние новости