beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

26.03.2020 19:05

226 просмотров

0 комментариев

У Забалоцці згарэла хата. У раёне пачасціліся выпадкі падпальвання травы (фота)

25-га сакавіка 2020 года ў 17-47 паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Забалоцце Бешанковіцкага раёна.

У выніку пажару ў доме знішчаны дах, пашкоджаныя столь і сцены. Прычына пажару высвятляецца.

https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/303450/

Па звестках РАНС, сёлета ў Бешанковіцкім раёне ўжо зафіксаваныя тры падпалы травы: у Рубяжы згарэла 0,5 гектара травы, у Забеллі - 0,7 гектара і ў Задарожжы - 1 гектар.


МСЧ нагадвае, што ў Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

Артыкулам 15.58 за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць (арт. 270, 276 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

http://www.gztzara.by/2020/03/ne-vyzhigajte-suhuju-travu/

Последние новости