beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

23.06.2020 05:17

387 просмотров

0 комментариев

Паездка коштам некалькі тысяч рублёў

Пракуратурай Бешанковіцкага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 22-гадовага жыхара горада Віцебска, які гасціў у сваіх сваякоў ў Бешанковіцкім раёне.

Справа адбывалася ноччу з 27-га на 28-га лютага 2020 года. П’яны малады чалавек, скарыстаўшыся пакінутым у замку запальвання ключом, сагнаў чужы аўтамабіль з дваровай тэрыторыі дома, які размешчаны ў адным з населеных пунктаў Бешанковіцкага раёна і паехаў да свайго сябра ў суседні населены пункт Бешанковіцкага раёна. Там ён быў затрыманы супрацоўнікамі АДАІ Бешанковіцкага РАУС.

Абвінавачаны не валодаў навыкамі кіравання. Пры выездзе з дваровай тэрыторыі дома ён пашкодзіў аўтамабіль, прычыніўшы тым самым пацярпеламу матэрыяльную шкоду (звязаную з рамонтам аўтамабіля).

Суд прызнаў абвінавачанага вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 ст.214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прыгаварыў яго да пакарання ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічынь у суме 4 050 рублёў.

Акрамя таго суд спагнаў з абвінавачанага на карысць пацярпелага ў кошт пакрыцця маральнай і матэрыяльнай шкоды 863 рублі 50 капеек і дзяржаўную пошліну ў суме 109 рублёў 17 капеек.

Прысуд суда Бешанковіцкага раёна ўступіў у законную сілу.

А.Тутэйшы, паводле сайта

http://www.beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/ru/publikatsii/view/poezdka-stoimostjju-neskolko-tysjach-rublej-17810/

Последние новости