beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

08.02.2021 18:49

339 просмотров

0 комментариев

У Шумілінскім раёне загінуў падлетак — яго параніў дыск балгаркі

Сёння 16-гадовы падлетак з Шумілінскага раёна атрымаў смяротную траўму падчас працы ў двары дома з балгаркай, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле следства, сёння днём 16-гадовы жыхар Шумілінскага раёна працаваў у двары дома. У гэты час ён выкарыстаў балгарку. Нечакана ў ёй лопнуў дыск, які траўмаваў юнака.

Хуткую дапамогу тут жа выклікала маці падлетка. Аднак выратаваць хлопца не ўдалося. Ён памёр у аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=267997

Последние новости