beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Происшествия

12.03.2021 19:31

499 просмотров

0 комментариев

Пацвердзілася здагадка аб прычыне ДТЗ

Камера, якая лопнула на фуры Volvo два гады таму, паслужыла прычынай трагедыі на трасе М-3 у Бешанковіцкім раёне.

Тады 27.03.2019 мы пісалі, што паводле папярэдняй інфармацыі, у фуры лопнула кола. Яе занесла на сустрэчную паласу - і яна ўрэзалася ў ВАЗ. Кіроўца легкавога аўто загінуў на месцы.

І вось нядаўна на сайце СБ быў апублікаваны артыкул пра экспертаў-аўтатэхнікаў. У ім папярэдняя інфармацыя пацвердзілася. "Камера фуры Volvo, якая "стрэліла" два гады таму" паслужыла прычынай трагедыі на трасе М-3 у Бешанковіцкім раёне... Даследаваўшы прадастаўленыя колы, эксперт-аўтатэхнік ГКСЭ вызначыў, што кола легкавога аўтамабіля разгерметызавалася з-за сутыкнення, а грузавога - разбурылася да ДТЗ. Акрамя таго, аб руху аўтапоезда на спушчаным коле казала следовая карціна на месцы здарэння."

http://beshankovichy.by/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%B7%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D1%96/4688/

Последние новости