beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

04.04.2017 07:00

217 просмотров

0 комментариев

Чэмпіянат Віцебскай вобласці па міні-футболе — 2017

1-га красавіка ў Навалукомлі бешанковіцкія футбалісты прынялі ўдзел у чэмпіянаце Віцебскай вобласці па міні-футболе. Вынікі гульняў і каментар да іх чытайце ніжэй.

1. ФК «Сянно» - «Энергетык» (Навалукомль) - 4: 6
2. ФК «Бешанковічы» - ФК «Лепель» - 2: 6
3. «Энергетык» (Навалукомль) - ФК «Бешанковічы» - 10: 1
4. ФК «Сянно» - ФК «Лепель» - 4: 3
5. ФК «Сянно» - ФК «Бешанковічы» - 6: 0
6. ФК «Лепель» - «Энергетык» (Навалукомль) - 2: 2

Пераварванне паражэнняў, ёсць неабходны элемент спорту. Адсутнасць вопыту, гульняў на такім узроўні, адчувалася ў суботу на пляцоўцы. Адрэналін ўзяў верх, кіраваць сабою ў такім стане цяжка. Лаўка запасных была невялікая, траўмы не абышлі бокам. Незгулянасць каманды праглядалася па ходзе ўсіх гульняў.

Група па жэрабі трапілася можна сказаць лідзіруючая, дастаткова зірнуць на заяўкі каманд і паглядзець прозвішчы гульцоў. Кожная з каманд групы на слыху ў футбольным свеце. Ды і вынікі гавораць за сябе.

Лепель і Сянно даўнія супернікі, якія не першы год сустракаюцца на поле бітвы. На жаль ім давялося сустрэнецца яшчэ на групавым этапе. А вось "Энергетык" каманда для многіх знаёмая, так бы мовіць на слыху, але асабліва ніхто і не думаў, што яны гуляюць настолькі моцна, тэхнічна і тактычна пісьменна, што толькі Лепель у апошняй гульні, змог даць ім бой.

У канцы хацелася сказаць, 1-га красавіка быў не на жарт паднесены добры ўрок, з якога трэба рабіць высновы.

https://vk.com/club86820217

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст