beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

23.05.2017 19:47

258 просмотров

0 комментариев

Першы блін — сабаку

У першым туры першынства Віцебскай вобласці па футболе 21-га траўня ФК «Бешанковічы» на сваім полі гуляў з суседзямі з Шуміліна.

З першых жа хвілін гульні бешановіцкія футбалісты навязалі супернікам сваю гульню і забілі два галы. Першы тайм скончыўся з лікам 2 : 0 на карысць гаспадароў поля. Але запалу гаспадарам хапіла толькі на першы тайм.

Пасля перапынку госці апамятаваліся, уняслі карэктывы ў гульню і пачалі ціснуць на вароты бешанкоўцаў. Гэты націск гаспадарам стрымаць не ўдалося. Здаецца, яны выдыхліся, пачалі гуляць з памылкамі і перайшлі на грубую гульню.

Расплата наступіла ў выглядзе двух пенальці, якія госці рэалізавалі. А напрыканцы гульні са штрафнога ўдара забілі і трэці гол. Такая жаданая перамога, якая, здавалася, была ледзьве не ў руках, зноўку выслізнула.

Але, дзеля справядліваці, трэба адзначыць, што такога дэбютнага матча наша каманда не выдавала ні летась, ні залетась. Пажадаем ёй больш папрацаваць над фізічнай падрыхтоўкай, і перамогі прыйдуць.

Г.Станкевіч

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст