beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

04.06.2017 15:11

329 просмотров

0 комментариев

Чарговае паражэнне ад сенненцаў (абноўлена, відэа ўсіх галоў)

У нядзелю 4-га чэрвеня на стадыёне Бешанковічаў у рамках чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе адбылася сустрэча паміж ФК «Бешанковічы» і ФК «Камунальнік» (Сянно) .


На 13-й хвіліне гульні бешанковіцкія футбалісты першымі прапусцілі гол.

Аднак праз некалькі хвілін (20-я хвіліна) яны зраўнялі лік. Атака на вароты сененцаў закончылася прызначэннем пенальці, якое рэалізаваў Арцём Канаплёў.

Першая палова гульні так і закончылася з лікам 1 : 1, што давала нейкую надзею на станоўчы вынік матча. Але другі тайм даволі хутка ўсё расставіў на свае месцы.

Ужо за першыя 11 хвілін другой паловы гульні мяч тройчы пабываў у сетцы варот гаспадароў поля. Другі гол (46-я хвіліна):


Трэціі гол (53-я хвіліна):


Чацвёрты гол (56-я хвіліна):


Яшчэ праз 10 хвілін (61-я і 66-я хвіліны) сененцы давялі лік гульні да непрыстойных 6 :1.


Голам прэстыжу хвілін за 10 да канца гульні адзначыўся той жа Арцём Канаплёў. Ягоны магутны далёкі ўдар са штрафнога зафіксаваў канчатковы вынік матча: 6 : 2 на карысць сенненцаў.

Каментар ад Аляксея Кодзьмана, ФК «Сянно»:

«Ўтульная атмасфера, выдатны газон, гасцінныя гаспадары і сяброўская атмасфера ў камандзе — усё гэта дазволіла паказаць нашым гульцам добры і якасны футбол. Вядома, мяркуючы па статыстыцы, перавага была значнай, хоць першы тайм сапернік і спрабаваў трымацца на роўных і часам рабіў небяспечныя вылазкі да нашых варот. Па ходзе матча наша каманда ўсяляк канструявала сваю гульню, каб усё-ткі ўзяць цалкам ініцыятыву ў свае рукі.»

Хроника голов и опасных моментов:

4 мин. — атака ФК «Бешенковичи» развивается по правому флангу, совершается пас в штрафную площадь, где игрок хозяев наносит удар, благо И.Юкович успевает блокировать его и мяч вылетает на угловой;

7 мин. — А.Чимбур выполняет штрафной удар метров с 22, его удар приходится под перекладину по центру ворот, однако вратарь успевает кончиками пальцев переправить мяч на угловой;

13 мин. — 0:1 Е.Самарин делает выверенную передачу с правого фланга на дальнюю штангу, где А.Клопов головой переправляет мяч в ворота;

17 мин. — М.Константинов разрезающей передачей выводит один на один с вратарем А.Клопова, тот решается пробить ударом Рабона, но попадает во вратаря***;

20 мин. — 1:1 А.Ладнов в борьбе в штрафной площади чуть отодвигает руками соперника и играет головой. Однако, судья дает свисток, назначая сомнительный пенальти. Игрок ФК «Бешенковичи» уверенно реализует одиннадцатиметровый, посылая мяч в левый угол;

23 мин. — после сильного удара А.Клопова с 17 метров, мяч попадает в перекладину и вылетает в поле;

24 мин. — А.Чимбур делает передачу в штрафную площадь на Е.Самарина, тот, находясь правее ворот, наносит удар с 11 метров низом, вратарь успевает отбить мяч перед собой, но никто из его партнеров не успевает на добивание;

33 мин. — Е.Самарин выполняет штрафной удар с 17 метров. Мяч после его сильного удара летит недалеко от правой штанги ворот соперника;

46 мин. — 1:2 И.Козловский верхом забрасывает мяч в штрафную площадь. А.Клопов выбегает из-за спин защитников и беспрепятственно направляет мяч в ворота;

53 мин. — Е.Самарин с углового подает на ближнюю штангу, первым на мяче И.Козловский, однако его удар головой парирует вратарь.

53 мин. — 1:3 А.Чимбур с левого фланга пасует в центр на 16 метров. Е.Самарин беспрепятственно пробивает низом под вратаря и мяч оказывается в сетке;

56 мин. — 1:4 Е.Самарин с углового подает на дальнюю штангу, первым на мяче А.Ладнов, его удар головой парирует вратарь. Артём повторно наносит удар низом, мяч летит в створ ворот, его подправляет Е.Кулик, забивая гол;

58 мин. — Е.Кулик делает передачу с правого фланга в штрафную площадь, И.Козловский, находясь в 11 метрах от ворот, подставляет ногу, нанося удар слета, но мяч летит прямо во вратаря;

61 мин. — 1:5 Е.Самарин с углового подает на дальнюю штангу, А.Ладнов наносит удар головой, вновь почти с линии ворот ногу подставляет Е.Кулик, отправляя мяч в сетку;

66 мин. — 1:6 Е.Самарин с углового подает на ближнюю штангу, первым на мяче Е.Кулик, который вколачивает мяч в сетку головой;

78 мин. — опасная атака ФК «Бешенковичи» оканчивается ударом из пределов штрафной площади, мяч летит на правой «девяткой» ворот ФК «Сенно»;

81 мин. — 2:6 назначается штрафной удар в сторону ФК «Сенно». Удар с 32 метров оказывается голевым.

https://vk.com/club70749215

Такім чынам, амаль пад капірку паўтарыўся вынік першай гульні з шумілінцамі. Добрая першая палова гульні і правальная другая. Трэба шукаць нейкія рэзервы для ўзмацнення гульні. Мы верым, што яны ёсць.

Прыведзеныя відэа даюць магчымасць прааналізаваць усе свае памылкі, каб больш іх не паўтараць.

Г.Станкевіч.

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст