beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

19.06.2017 10:14

208 просмотров

0 комментариев

Зноў прайгралі

У суботу 17-га чэрвеня ФК «Бешанковічы» прымаў на сваім полі аднаго з лідараў — віцебскі «Газавік».

Ізноў бешанковіцкай каманды не хапіла да канца сустрэчы. Гульня закончылася з лікам 0 : 2 (0 : 0)на карысць гасцей.

Такім чынам наша каманда прайграла першыя тры гульні чэмпіянату вобласці, аднак прайграла яна тым клубам, якія займаюць першыя тры радкі турнірнай табліцы.

Наступныя гульні ФК «Бешанковічы» згуляе з камандамі прыкладна свайго ўзроўню. У нядзелю 25-га чэрвеня на сваім стадыёне мы гуляем з ФК "Дняпро" (Дуброўна). Пачатак гульні ў 15-30.

Пажадаем нашым футбалістам перамогі.

Г.Станкевіч

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст