beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

26.06.2017 16:24

207 просмотров

0 комментариев

Чарговая параза

У нядзелю 25-га чэрвеня ФК «Бешанковічы» прымаў на сваім полі дубровенскі «Дняпро». Нашы футбалісты мелі рэальную магчымасць палепшыць статыстыку гульняў, але...



Ужо на 9-й хвіліне гаспадары забілі першы гол, адзначыўся Алег Лебедзеў. Але праз чатыры хвіліны за гульню рукой у сваёй штрафной быў прызначаны пенальці і госці зраўнялі лік. Яшчэ праз чатыры хвіліны пасля імклівай флангавай атакі госці выйшлі наперад 2 : 1.

У гэтым чэмпіянаце наша каманда яшчэ ніколі не праігравала першыя таймы. Не адышла яна ад традыцыі і ў гэтай гульні. На 28-й хвіліне пасля прыгожай індывідуальнай гульні Арцём Канаплёў зраўняў лік, а за пяць хвілін да перапынку ён жа прыгожым ударам у «дзявятку» забіў трэці гол — 3 : 2.

Пасля гола А.Канаплёва.

Але другі тайм, як і ва ўсіх ранейшых гульнях, наша каманда начыста прайграла. Праз тры хвіліны пасля перапынку лік быў ужо 4 : 3 на карысць гасцей. Да сярэдзіны другога тайма ён стаў 6 : 3. Каманды па чарзе сумбурна атакавалі, але галы сыпаліся толькі ў вароты гаспадароў поля.

Толькі на 73-й хвіліне Арцём Канаплёў забіў свой трэці гол, зрабіўшы лік 4 : 6. На большае гаспадароў поля не хапіла.

Апошнія 10 хвілін дубровенцы гулялі ўдзесяцёх, але не толькі захавалі пераможны лік, але і мелі некалькі момантаў, каб яго павялічыць.

Кожны раз пасля атак супернікаў мяч выкочваўся далёка за межы поля, і варатары дастаўлялі яго да варот, губляючы пры гэтым час гульні.

Г.Станкевіч.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст