beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

05.11.2019 13:19

261 просмотр

0 комментариев

Бешанковіцкія валейбалісткі — другія ў вобласці

На першынстве Віцебскай вобласці па валейболе сярод дзяўчат 2005-2006 года нараджэння, якое адбылося напрыканцы кастрычніка, нашыя валейбалісткі — другія. Яны саступілі ў фінале сваім адвечным суперніцам — шумілінскім валейбалісткам. Тыя сталі чэмпіёнамі вобласці ўпершыню за 25 гадоў.

Скажам так, бешанковіцкія валейбалісткі былі ў паўкроку ад перамогі. У фінале яны выйгралі ў шумілінскай каманды першую партыю і, мусіць, трошкі расслабіліся. А супернік - наадварот.

Як піша шумілінская газета "Герой працы", "пасля першай партыі, якую прайгралі, трэнер Людміла Харкавец спакойна і патрабавальна звярнулася да каманды: «Ну што, прачнуліся? А цяпер пачалі гуляць!». І дзяўчаты пачулі трэнера, паказаўшы адну з лепшых сваіх гульняў: падачы і прыёмы былі практычна ўзорнымі, атрымліваліся непрабіўныя блокі і цікавая камбінацыйная гульня. Як вынік – перамога ў фінале і званне чэмпіёнаў вобласці."

Нашыя спартсменкі толькі другія. Але гэта не нагода, каб засмучацца. Сапраўдная перамога - гэта здароўе, эмоцыі, сябры. А перамогі на спартовай пляцоўцы яшчэ прыйдуць.

На здымку: пераможца турніру - шумілінская каманда.

Г.Станкевіч

P.S. Перапрашаю, але знайсьці фотаздымак бешанковіцкай каманды не атрымалася.

Последние новости