beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

28.11.2019 14:11

158 просмотров

0 комментариев

Саступілі сеннецам у дадатковы час

На другім міжгародным турніры па міні-футболе нашыя футбалісты ў матчы за 3-е месца саступілі гаспадарам, футбалістам сенненскай каманды «Секачы», з лікам 2-3.

Акрамя трох мясцовых каманд за галоўны прыз змагаліся госці з Віцебска, Талачына і Бешанковічаў. Дружыны былі падзелены на дзве групы, у якіх згулялі па кругавой сістэме. Затым наймацнейшыя сустрэліся ў паўфіналах, дзе выяўлялі прэтэндэнтаў на прызавыя месцы.

У выніку ў матчы за трэцяе месца «Секачы» (Сянно) у дадатковы час абгулялі «Дзвіну» (Бешанковічы) з лікам 3: 2. У фінальным паядынку футбалісты ФК «Ніва» (Талачын) перамаглі гаспадароў з ФК «Сянно» (2: 1).

Сяргей Ляшук

http://vitvesti.by

Последние новости