beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

08.02.2020 15:50

1647 просмотров

0 комментариев

А нашыя не трапілі на п’едэстал

Як паведамілі «Віцебскія весці», міжгародны турнір па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2010-2012 гадоў нараджэння прайшоў у аграгарадку Вярхоўе Бешанковіцкага раёна.

У ім бралі ўдзел юныя спартсмены з Бешанковічаў, Лепеля, Лёзна, Сянна, Чашнікаў і Шуміліна.

Спачатку каманды згулялі ў групах, лепшыя ў групах каманды выйшлі на стыкавыя матчы.

У фінальным паядынку шумілінцы абыгралі сенненцаў з лікам 3: 0.

Гульня за трэцяе месца паміж Лёзна і Лепелем трымала інтрыгу да апошняй хвіліны і завяршылася ўнічыю 1: 1. У рэалізацыі пенальці дакладней апынуліся лёзненцы.

Фота з адкрытых крыніц.

http://vitvesti.by/sport/v-beshenkovichskom-raione-proshel-mezhdugorodnii-detskii-turnir-po-mini-futbolu.html

Последние новости