beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

16.02.2021 19:29

391 просмотр

0 комментариев

Спартыўна-мастацкае свята «Бешанковіцкая лыжня-2021» пройдзе у Бешанковічах

Спартыўнае мерапрыемства прысвечана Году народнага адзінства і праводзіцца з мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця сярод прыдзвінцаў, прыцягнення розных катэгорый насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Бешанковіччыны, райвыканкама, сельвыканкамаў і ўсё жадаючыя.

Праграма свята ўключае: — лыжныя эстафеты (усяго запланавана 4 забегі па 1000 метраў: у 1-м прымуць удзел каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, у 2-м — каманды сілавых структур, у 3-м — каманды аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, у 4-м- каманды сельгаспрадпрыемстваў); — індывідуальныя гонкі (сярод работнікаў сельвыканкамаў, а таксама асобна сярод мужчын і жанчын); — дартс, армрэслінг, гіравы спорт і перацягванне канату (сярод усіх жадаючых).

Допуск да спаборніцтваў праводзіцца на падставе папярэдніх заявак. Іх трэба падаць да 18 лютага ў ФСК «Дзвіна» па тэл/факсу: 6-05-34 або на электронную пошту: beshenkovichi-sport@mail.ru. Непасрэдна перад пачаткам лыжных гонак арыгіналы заявак, завераных лекарам лячэбна-прафілактычнай установы, падаюцца ў судзейскую калегію. Пры сабе неабходна мець пашпарт і копію працоўнай кніжкі (службовае пасведчанне).

Расходы, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем «Бешанковіцкай лыжні — 2021», бяруць на сябе ФСК «Дзвіна», Бешанковіцкае раённаеаб’яднанне прафсаюзаў і раённая арганізацыя РГА «Белая Русь». Дастаўка і харчаванне ўдзельнікаў спаборніцтваў, выраб нумароў на эстафетную гонку і экіпіроўка каманд кладуцца на плечы камандзіруючых прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і іх прафсаюзныя камітэты.

Пераможцы і прызёры спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў будуць адзначаны дыпломамі. На спартыўнай пляцоўцы будзе арганізавана гандлёвае абслугоўванне, а таксама выдача лыж ў выпадку іх адсутнасці.

Прыхільнікам лыжнага спорту жадаем перамог і незабыўных уражанняў!

https://beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/by/news_raion-by/view/spartyuna-mastatskae-svjata-beshankovitskaja-lyzhnja-2021-projdze-u-beshankovichax-18559/

«Зара»

Последние новости