beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Спорт

04.03.2021 14:26

407 просмотров

0 комментариев

Прадстаўнікі ўлады з Бешанковічаў выступілі на «Віцебскай лыжні»

Галоўнае зімовае спартыўна-мастацкае свята рэгіёна — «Віцебская лыжня-2021» — аб’яднала ў мінулую суботу аматараў актыўнага адпачынку з усіх куточкаў вобласці. На спаборніцтвы ва ўрочышча Вераб’ёвыя горы, што ў Гарадку, з’ехаліся прадстаўнікі ўлады, сілавых структур, працоўных калектываў, студэнты, вучні і ўсе, хто сябруе са спортам. Удзел у свяце прынялі і бешанковіцкія спартсмены.

Свае сілы ў лыжнай эстафеце, перацягванні каната, армрэстлінгу, гіравым спорце, а таксама інтэлектуальных бітвах правяралі каля 50 каманд. Паўтары тысячы гледачоў падтрымлівалі іх баявы дух.

Перад стартам бешанковіцкія спартсмены добра размяліся.

Падчас цырымоніі адкрыцця.

Момант перадачы эстафеты.

У чаканні вынікаў.

А тым часам госці і ўдзельнікі свята маглі пачаставацца дранікамі са смятанай, паспытаць палявую кухню, праверыць свае сілы ў спаборніцтвах з асілкамі-гіравікамі ці інтэлектуальных баталіях.

http://www.gztzara.by/2021/03/beshenkovichskie-sportsmeny-na-vitebskoj-lyzhne-2021-fotoreportazh/

Последние новости