17.01.2019
Спорт
1765 просмотров
Сёлетняя зіма цалкам дазваляе займацца зімовымі відамі спорту. А ў Бешанковічах ёсць дзе і на лыжах пакатацца, і ў хакей паганяць. Толькі нашы землякі не дужа імкнуцца на тыя лыжы ці канькі. У выходныя дні на бешанковіцкай хакейнай каробцы, што месціцца на гарадскім стадыёне, за цэлы дзень бывае не больш за 15 —20 чалавек, а чалавека з лыжамі за цэлы дзень у горадзе можна і не ўбачыць.