beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

05.01.2017 00:03

437 просмотров

1 комментарий

Куды пайсці працаваць?

У базе дадзеных Дзяржаўнай службы занятасці па Бешанковіцкаму раёну на пачатак 2017 года маецца 52 вакансіі.

14 з іх прапануюць сельгаспрадпрыемствы. Так “Бешанковіцкаму аграсервісу” патрабуюцца галоўны ветурач і галоўны заатэхнік (вышэйшая адукацыя)з заробкам у 350 рублёў, а таксама галоўны эканаміст з заробкам у 500 рублёў. Радавому заатэхніку з сярэдней спецыяльнай адукацыяй прапануюць 320 рублёў, электрыку – 250.

Унітарнае прадпрыемства “Вядзерава” гатовае заплаціць галоўнаму ветэрынару і галоўнаму заатэхніку з вышэйшай адукацыяй па 500 рублёў, а вось трактарысту і аператару машыннага даення ўжо па 350.

Прадпрыемству “Свіціна ВМК” таксама патрабуецца ветэрынар з вышэйшай адукацыяй і заробкам 420 рублёў. Аператару па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл прапануюць 350 рублёў.

Дзяржаўнаму прадпрыемству “ДраздыАгра” патрэбны два вадзіцелі аўтамабіля катэгорый “В” і “С” з заробкам 330 рублёў, а таксама трактарыст з заробкам 300 рублёў.

Пяць вакансій прапануе новы магазін, які адчыняецца ў Бешанковічах – ПГУП “ЗападХімІнвест”. Загадчыку магазіна прапануецца 400 рублёў, бухгалтару з вышэйшай адукацыяй 350, дзяжурнаму па залу з сярэдняй адукацыяй 320, прадаўцу і касіру па 300.

Мясцоваму ПМК-41 патрэбныя інжынер-механік з вышэйшай адукацыяй і заробкам 400 рублёў, майстар участка (300 руб) і электрык (280 руб).

Прадпрыемству “Літуаніялес” патрэбны дырэктар з вышэйшай адукацыяй, які б ведаў літоўскую і нямецкую мовы. Праўда, заробак яму прапануюць усяго 400 рублёў.

АТП -21 патрабуецца інжынер з вышэйшай адукацыяй (500 руб) і вадзіцелі аўтамабіля (400 руб).

На “Белкатламашы” ўжо паўгода вісіць вакансія галоўнага канструктара, якому гатовыя заплаціць 900 рублёў.

Раённаму аддзяленню МНС патрэбны ратавальнік-пажарны з агульнай сярэдняй адукацыяй і заробкам 400 рублёў.

Бешанковіцкаму лясгасу патрэбныя ляснік (280 руб) і вальшчык леса (350 руб).

“Біль-Бімба плюс” шукае швеяў з заробкам 280 рублёў.

Аддзел культуры Бешанковіцкага РВК шукае хармайстра, метадыста, харэографа з заробкам 240 рублёў, а таксама артыста ансамбля ў Вуле (120 руб).

Нарэшце РСТ (райпо) традыцыйна шукае прадавачак (350 руб) і тавараведа (340 руб).

Тэлефоны арганізацый, якія прапануюць вакансіі, можна знайсці на сайце http://gsz.gov.by

М.Васільеў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: