beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

21.08.2017 09:09

110 просмотров

0 комментариев

Тысячны рубеж па намалоту збожжа пераадолеў сямейны экіпаж братоў Міленка ЗАТ «ААБ-Агра Наватар»

Аграрыі Бешанковіцкага раёна ўбралі ўжо 64% хлебнай нівы і сабралі больш за 26 тысяч тон збожжа. А ў сераду днём сталі вядомымі імёны першых тысячнікаў.

Тысячны рубеж па намалоце збожжа пераадолеў сямейны экіпаж у складзе братоў Уладзіміра і Дзмітрыя Міленкаў з ЗАТ «ААБ-Агра Наватар». Каб падзяліць радасць гэтага імгнення з перадавікамі жніва, мы накіраваліся на хлебнае поле разам са старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама Андрэем Анатольевічам Булаўкіным і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Вячаславам Міхайлавічам Долгім.

Удзел ва ўрачыстасці прымалі важныя госці з рэспублікі і вобласці — старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Аксёнавіч Лабушаў і старшыня Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Сяргеевіч Гутараў.

У адрас экіпажа-тысячніка гучалі шчырыя віншаванні. Лідары жніва атрымалі майкі і кепкі з лагатыпам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі, падарункі. Калекцыю ўзнагарод братоў-хлебаробаў (для іх сёлетняе жніво сёмае па ліку і амаль што кожны год сямейны экіпаж выходзіць у раёне ў тысячнікі па намалотах, хлопцы нават былі пераможцамі абласнога маладзёжнага спаборніцтва на ўборцы хлеба, а таксама прадстаўлялі раён на абласных «Дажынках») папоўнілі Падзячны ліст ад Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Л. К. Зайца, дыплом Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК. А вымпелы «Лідар працоўнага спаборніцтва» і пяціканцовая зорка з лічбай «1000» упрыгожылі лабавое шкло камбайна.

Ушаноўвалі на хлебным полі і маладога вадзіцеля ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Аляксандра Аксюту. Для яго гэта другая ўборачная кампанія і таксама паспяховы старт. На раніцу 16 жніўня Аляксандр перавёз 2217 тон хлеба — гэта лепшы вынік па вобласці. Віншаванні і падзякі малады вадзіцель таксама прымаў ад старшыні Бешанковіцкага райвыканкама, прафсаюзных лідараў АПК рэспублікі, вобласці і раёна. Ганаровыя граматы і падарункі лідару жніва ўручылі галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Уладзіміраўна Сафейчанка і першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Віктар Валер’евіч Глушын.

ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» з’яўляецца адным з наймацнейшых у раёне сельгаспрадпрыемстваў, прыкладна 30% валавога збору збожжа прыпадае на долю гэтай гаспадаркі. Вось і сёлета тут разлічваюць на важкі каравай. На ўборку збожжавых і зернебабовых культур, якімі ў гаспадарцы занята 3524 гектары, выйшлі 16 экіпажаў камбайнераў. Убрана ўжо 2791 гектараў, ці 79,2% ад плана. Сярэдняя ўраджайнасць пакуль што складае 35 ц/га.

http://gztzara.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст